Віншуем!

×

Сообщение об ошибке

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable в функции bootstrap_table() (строка 208 в файле /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

Дарагія сябры!

Прыміце віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!

Многае змяняе ў нашым жыцці час, але ён не ў стане сцерці з памяці народа дату 9 мая. За Вялікую Перамогу заплочана мільёнамі жыццяў, цяжкай працай, бясконцымі стратамі і нястачамі. У гэтым свяце – гісторыя нашай краіны, боль страт, які жыве ў кожнай беларускай сям’і. Але гэты дзень – яшчэ і дзень бязмернай радасці, гонару за Беларусь і яе слаўных сыноў-герояў.

У гэты святочны і ўрачысты дзень ад усёй душы зычу вам моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай неба над нашай Радзімай заўсёды будзе чыстым і мірным!

З павагай,
Дырэктар Дзяржаўнага музея
гісторыі беларускай літаратуры
С.І.Усік

153